2016-03-01 13:29:00

На ватыканскай плошчы адкрыўся медпункт для бяздомных


Па ініцыятыве папы Францішка на плошчы св. Пятра паўстала невялікая амбулаторыя для лячэння бяздомных. Яна размясцілася ў непасрэднай блізкасці ад памяшкання з душавымі кабінамі ў каланадзе ватыканскай плошчы, якое дзейнічае ўжо год і абслугоўвае штодня каля 150 асоб без прытулку. Медыцынскі кабінет адкрыў 29 лютага 2016 г. Папскі элемазінарый, арцыбіскуп Конрад Краеўскі.

Аб’ект будзе прадастаўляць неадкладную медыцынскую дапамогу бяздомным, бо навакол Ватыкана іх становіцца ўсё больш і больш. Медыцынскі персанал, гэта ватыканскія медыкі і валанцёры, а таксама медсёстры і медбраты з Рыма.

Пункт медыцынскай дапамогі, гэта ўжо трэцяе месца ў каланадзе плошчы св. Пятра, якое адкрыў арцыбіскуп Краеўскі па просьбе Францішка. Першым было памяшканне з душавымі кабінамі, а затым невялікая цырульня, у якой бясплатна для бяздомных працуюць рымскія цырульнікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.