2016-03-06 14:15:00

Пантыфік адправіўся на рэкалекцыі на аўтобусе


Францішак распачаў 6 сакавіка 2016 г. велікапосныя рэкалекцыі. Пантыфік адправіўся на іх вечарам на аўтобусе, разам з іншымі ватыканскімі іерархамі. Ён, чарговы раз, вырашыў правесці час духоўных практыкаванняў па-за мурамі Ватыкана – у мястэчку Арыча, прыкладна ў 30 км ад Рыма, недалека ад летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль-Гандольфа.

Сёлетнія велікапосныя практыкаванні для Папы і супрацоўнікаў Рымскай курыі праводзіць вядомы італьянскі прапаведнік, айцец Эрмэс Марыя Ронкі. У іх праграме прадугледжаны малітва, медытацыі і разважанні, а таксама штодзённая Эўхарыстыя. Папа вернецца ў Ватыкан 12 сакавіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.