2016-03-15 11:33:00

Стала вядома дата кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты


Кананізацыя Маці Тэрэзы з Калькуты адбудзецца 4 верасня 2016 г. Гэта стала вядома па выніках звычайнага кансісторыя па кананізацыйных справах, які прайшоў 15 сакавіка 2016 г. у Ватыкане. Падчас гэтага кансісторыя папа Францішак пастанавіў, што таксама чатыры іншых благаслаўлёных будуць запісаны ў Кнігу святых.

Кананізацыя кс. Станіслава Папчынскага, заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, і шведскай законніцы і медсястры Марыі Элізабэты Хэсэльблад адбудзецца 5 чэрвеня 2016 г. Кананізацыя Хасэ Санчэса дэль Рыа, мексіканскага хлопчыка, які быў прысуджаны да смерці за адмову адысці ад каталіцкай веры, і аргентынскага святара Хасэ Габрыэля Дэль Разарыё Бракера – 16 кастрычніка 2016 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.