2016-04-13 12:40:00

Папа ў Арменіі, Грузіі і Азербайджане як пасланец міру


У Арменіі, якую Папа наведае 24-26 чэрвеня 2016 г., “усе чакаюць яго з радасцю, нягледзячы на напружанасць, якая склалася ў апошнія дні, у надзеі, што яна будзе пераадолена”. Так лічыць ардынарый для армян-католікаў ва Усходняй Еўропе, спасылаючыся на канфлікт паміж непрызнанай Рэспублікай Нагорнага Карабаха і Азербайджанам. Трэба звярнуць увагу, што ў канцы верасня Святы Айцец зноў наведае Каўказ; ён адправіцца ў Грузію і Азербайджан.

Архіепіскап Рафаэль Мінасян выключае папскі візіт у Нагорны Карабах. Ён паведаміў, што ў Арменіі Францішак наведае сталіцу краіны Ерэван і Гюмры, другі па велічыні горад у краіне, размешчаны ў рэгіёне, дзе пражывае большасць мясцовых католікаў армянскага абраду. 25 чэрвеня Папа ўзначаліць у Гюмры св. Імшу, якая і стане кульмінацыйным пунктам візіту.

У Грузію і Азербайджан Пантыфік прыбудзе як пасланнік міру і дыялогу. У цэнтры яго пасланне будзе імкненне да ўмацавання невялікай каталіцкай супольнасці гэтых краін. Пра гэта паведаміў Апостальскі адміністратар для Каўказа, біскуп Джузэпэ Пазота.

У Азербайджане каталіцкая супольнасць налічвае каля 300-400 вернікаў. Значная іх частка – гэта замежныя работнікі. У сваю чаргу, у праваслаўнай Грузіі каля 50 тыс. католікаў. Францішак будзе знаходзіцца ў гэтых дзьвюх каўказскіх краінах з 30 верасня па 2 кастрычніка 2016 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.