2016-04-23 11:54:00

Пантыфік прывітаў італьянскіх харызматыкаў


23 красавіка 2016 г. папа Францішак скіраваў прывітанне ўдзельнікам італьянскай сустрэчы груп і супольнасцяў харызматычнага руху “Абнаўленне ў Святым Духу”, якая праходзіць у Рыміні на тэму: “Я – брама. Калі хто ўвойдзе праз Мяне, будзе збаўлены” (Ян 10, 9а). У пасланні за подпісам кардынала Дзяржсакратар Пьетра Параліна, Пантыфік пажадаў, каб форум “абудзіў абноўленае памкненне да глыбокага прымірэння і палымянага адзінства для ўсё больш шчырага сведчання аб Хрысце, міласэрным абліччы Айца і служэння братам, асабліва самым слабым”.

Сёлетні італьянскі форум “Абнаўлення ў Святым Духу” пазначаны асаблівай увагай да сітуацыі хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу. На ім прысутнічаюць вернікі з некаторых краін Блізкага Усходу: Лівану і Саўдаўскай Аравіі. Некалькі месяцаў таму гэты рэгіён наведаў кіраўнік італьянскіх харызматыкаў Сальваторэ Марцінэс.

Свае прывітанні ўдзельнікам сустрэчы скіравалі таксама: кардынал Станіслаў Рылка, старшыня Папскай рады па справах свецкіх, кардынал Анджэла Баньяска, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі, а таксама арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.