2016-04-24 13:02:00

Францішак да падлеткаў: не задавальняйцеся пасрэднасцю


Не задавальняйцеся пасрэднасцю, “марнеючы”, камфортна седзячы,сказаў папа Францішак 24 красавіка 2016 г.у гаміліі падчас св. Імшы на плошчы св. Пятра. У ёй ўдзельнічала больш за 70 тыс. падлеткаў ва ўзросце ад 13 да 16 гадоў, якія прыбылі ў Рым з нагоды Юбілею Міласэрнасці.

Звяртаючыся да маладых людзей Пантыфік заклікаў іх будаваць сваю будучыню разам з іншымі і для іншых, ніколі супраць кагосьці, абапіраючы ўсё на любові, якая  з'ўляецца “пасведчаннем асобы хрысціяніна”. “Людзі пазнаюць вучняў Езуса, толькі паводле таго, як яны любяць адзін аднаго”, - адзначыў Папа.

Францішак нагадаў, што Хрыстус “дае ім сваё вернае сяброўства, нават калі Яго расчароўваюць і аддаляюцца ад Яго. Езус ўсё любіць іх і па-ранейшаму знаходзіцца побач іх, верыць у іх больш, чым яны верацьу сябе. І гэта вельмі важна!”, - адзначыў Святы Айцец.

Кажучы пра вялікае імкненне, якое прысутнае ў маладых людзях, каб кагосці любіць і быць любленым, Папа патлумачыў, што Езус, калі яны пойдуць да Яго школы, умесціць у іх сэрцах “добрую інтэнцыю любові”не жадаючы завалодаць іх, але пакідаючы іх свабоднымі”. Таксама Францішак патлумачыў, што жаданне свабоды, не заключаецца ў тым, што яны могуць рабіць тое, што ім хочацца. “Свабодным ёсьць той, хто выбірае дабро, хто шукае тое, што падабаецца Богу, хоць гэта цяжка”, - сказаў Святы Айцец. Ён заклікаў моладзь не задавальняцца пасрэднасцю, “марнеючы”, камфортна седзячы. Не верце тым, хто адцягвае ўвагу ад сапраўднага багацця, якім з’яўляецеся вы, кажучы вам, што жыццё цудоўнае толькі тады, калі ў вас ёсць шмат рэчаў; сцеражыцеся тых, што хочуць, каб вы паверылі ў тое, што вы важныя, калі апранаецеся паводле найнавейшай моды.  

Святы Айцец падкрэсліў, што “любоў” не ажыцыяўляецца таму, што мы гаворым пра яе, але толькі тады калі жывем ёю: гэта не салодкая паэзія, якую трэба вывучаць на памяць, але гэта выбар жыцця.  “Каб узрастаць у любові, трэба прыймаць любоў Езуса ў св. Імшы і сакраманце споведзі.Там мы вучымся прымаць Яго любоў і рабіць яе сваёй”, - сказаў Папа.

На заканчэнне Францішак пажадаў моладзі, каб іх штодзённай праграмай жыцця сталі ўчынкі міласэрнасці. “Практыкуйце іх з энтузіязмам, каб стацьчэмпіёнамі жыцця! Такім чынам вы будзеце прызнаныя за вучняў Езуса і ваша радасць будзе поўнай”, - сказаў Папа.

Пасьля літургіі Францішак уручыў групе падлеткаў крыжы, якія можна павесіць на шыю, запрашаючы такім чынам, каб былі яны місіянерамі і абвяшчальнікамі Божай міласэрнасці, аб’яўлненай ў Езусе Хрысце.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.