2016-04-28 14:33:00

Кіраўнікі вышэйшых органаў ЕС у Ватыкане


Адзінаццаць лаўрэатаў Міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага абвясцілі пра сваю прысутнасць на цырымоніі яе ўручэння Францішку. Сярод іх будуць два высокапастаўленых прадстаўнікі Еўрапейскага Саюза: кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск.

Сярод гасцей – былых лаўрэатаў – таксама: Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, Канцлер Германіі Ангела Меркель, былы прэм’ер-міністр Іспаніі Феліпэ Гансалес, былы старшыня Еўрапарламента Пэт Кокс. Будзе прысутнічаць таксама старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц і кіраўнік Еўрапейскага цэнтральнага банка Марыё Драгі, а таксама Кароль Іспаніі Філіп VI.

Францішак стане другім пасля Яна Паўла II Пантыфікам, якому ўручаць Прэмію. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 6 мая 2016 г. у Каралеўскім зале Апостальскага палаца ў Ватыкане. На ёй выступіць сам Папа, а таксама кіраўнікі вышэйшых органаў ЕС: Шульц, Туск і Юнкер.

Францішку прызналі прэстыжную ўзнагароду за выбітныя словы і жэсты, якія нясе яго пантыфікат для міру і паразумення, спагады і цярпімасці, салідарнасці і абароны стварэння, за актыўны ўдзел у вырашэнні крызісу бежанцаў у Еўропе і ўвагу да наступстваў эканамічнага крызісу, за спасылку да кіруючых прынцыпаў салідарнасці і субсідыярнасці і захавання адзінства ў разнастайнасці. Пантыфік таксама ўзмацняе гуманістычны дух, які заклікае Еўропу да выкарыстання сваіх рэлігійных каранёў.

Міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага з’яўляецца самай вядомай палітычнай узнагародай ў Германіі. З 1950 г. яна прысуджаецца асобам і ўстановам, якія ўнеслі свой уклад у будаўніцтва еўрапейскага адзінства. Апекуном прэміі з’яўляецца імператар Карл Вялікі, які першым развіваў ідэю адзінай Еўропы. Яго сядзібай быў Аахен.








All the contents on this site are copyrighted ©.