2016-04-28 12:17:00

Пантыфік працягнуў серыю візітаў у сядзібы дыкастэрый


Папа Францішак наведаў 28 красавіка 2016 г. дзве фінансавыя дыкастэрыі: Адміністрацыю маёмасці Апостальскай Сталіцы і Сакратарыят па эканамічных пытаннях, сядзібы якіх месцяцца на тэрыторыі Ватыкана. Пантыфік сустрэўся з іх кіраўніцтвам і супрацоўнікамі.

Гэта не першы такога роду візіт Святога Айца ў штаб-кватэры структур Апостальскай Сталіцы. Ён распачаў серыю асабістых сустрэч з персаналам ватыканскіх дыкастэрый у маі 2015 г. У той час Францішак наведаў будынак на плошчы Пія XII, якая практычна мяжуе з ватыканскай плошчай св. Пятра, дзе знаходзяцца кангрэгацыі: Каталіцкай Адукацыі, па справах духавенства, па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, а таксама Папскі камітэт гістарычных навук. 

У чэрвені 2015 г. ён быў з візітам у іншым будынку на плошчы Пія ХІІ, у якім знаходзяцца Кангрэгацыя па справах Кананізацыі, Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў і Папская рада па інтэрпрытацыі заканадаўчых тэкстаў.

Гаворка ідзе пра сустрэчы, падчас якіх у Пантыфіка і супрацоўнікаў ватыканскіх дыкастэрый ёсць магчымасць жывога дыялогу і адкрытага абмену думкамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.