2016-05-17 20:39:00

Аляксандр Лукашэнка прыбудзе ў Ватыкан


21 мая 2016 г. Аляксандр Лукашэнка наведае з візітам Дзяржаву Ватыкан. Аб гэтым паведаміла "БЕЛТА" са спасылкай на прэс-службу Прэзідэнта Беларусі. Падчас візіту адбудзецца яго сустрэча з папам Францішкам. На ёй будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рыма-Каталіцкім Касцёлам.

Аляксандр Лукашэнка наведваў Ватыкан 27 красавіка 2009 г. Тады ў Апостальскім палацы адбылася яго сустрэча і размова з Бэнэдыктам XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.