Сустрэча папы Францішка з Вялікім імамам каірскага ўніверсітэта “Аль-Азхар”, прафесарам Ахмедам аль-Таебам стала важным пастаннем як для мусульман, так і для хрысціян, асабліва на Блізкім Усходзе, падкрэсліў старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, кардынал Жан-Луі Таран. Падчас аўдыенцыі, якая адбылася ў Ватыкане 23 мая 2016 г. не гаварылася пра мінулае, але пра жаданне аднаўлення дыялогу, дадаў ён.
Ватыканскі кардынал выказаў перакананне, што і з універсітэту “Аль-Азхар”, у якім атрымліваюць адукацыю тысячы суніцкіх імамаў, павіннен зыходзіць заклік да будавання грамадства не на насіллі, а на дыялозе і адкрытасці на іншага.
Паводле старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, першае заданне для абодвух
бакоў заключаецца ў пераадоленні неадукаванасці, “бо многія хрысціяне баяцца мусульман,
але ніколі іх не сустракалі і не адкрывалі Каран”. “Тое ж тычыцца мусульманскага боку,
які ніколі не цікавіўся дастаткова зместам Евангелля”, - дадаў ён.
Кардынал Таран лічыць, што і католікі і мусульмане ўсведамляюць важнасць культуры
і адукацыі, якія з’яўляюцца ключавымі для будучыні. Ён выказаў перакананасць у тым,
што добрая воля і здаровы розум возьмуць верх над насіллем і тэрорам.
Сустрэчу Францішка з найвышэйшым аўтарытэтам суніцкіх мусульман многія назвалі гістарычнай.
Яна з’яўляецца важным крокам на шляху аднаўлення ўзаемнага дыялогу, які быў перапынены
ў 2011 г..
All the contents on this site are copyrighted ©. |