2016-05-25 14:07:00

Святы Айцец заклікаў маліцца за ахвяр тэрактаў у Сірыі


Святы Айцец Францішак заклікаў вернікаў маліцца за ахвяр серыі тэрактаў, якія 23 мая 2016 г. адбыліся ў сірыйскіх гарадах Тартус і Джабла.

“У панядзелак у Сірыі, ва ўмілаванай Сірыі, былі здзейснены тэрарырыстычныя акты, якія прывялі да смерці каля ста безабаронных грамадзянскіх асобаў. Заклікаю ўсіх маліцца да міласэрнага Айца і Маці Божай, каб адарыў вечным супакоем ахвяр, суцяшэннем іх блізкім і сардэчным навяртаннем тых, хто сее смерць і разбурэнні”, сказаў Папа 25 мая 2016 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. 








All the contents on this site are copyrighted ©.