2016-05-25 10:18:00

Святы Пасад: вялікія спадзяванні на стамбульскі саміт


У мінулым было мноства міжнародных сустрэч, якія закончылыся толькі ўзнёслымі дэкларацыямі. Здаецца, што зараз існуе палітычная воля, каб выпрацаваць якое-небудзь канрэтная рашэнне. Прынамсі так заяўляюць ўдзельнікі гэтага форума, заўважыў кардынал Пьетра Паралін на заканчэнне Сусветнага саміту па гуманітарных пытаннях, які 23-24 мая 2016 г. прайшоў у Стамбуле.

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі ўзначаліў дэлегацыю Апостальскай Сталіцы на форуме. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё ён паведаміў, што прысутнасць прадстаўнікоў Святога Пасаду была высока ацэнена, у першую чаргу таму, што яна атаясамлівалася з самім Папам, які карыстаецца ўсеагульнай павагай. Акрамя таго, усе разумеюць, якую важную ролю адыгрываюць касцёльныя структуры, калі ў якой-небудзь частцы свету ўзнікае гуманітарны крызіс, сказаў кардынал Дзяржсакратар.

Пурпурат заўважыў, што “каталіцкі свет” ужо дае канкрэтны адказ на міжнародныя гуманітарныя катастрофы. Часта менавіта касцёльныя структуры, асабліва мясцовыя, першымі дасягаюць месцаў закранутых канфліктамі або катаклізмамі, а таксама нярэдка становяцца адзінымі, хто застаецца, калі ўсе іншыя адыходзяць. Па гэтай прычыне яны высока цэняцца, сказаў ён. 

Гаворачы аб місіі ватыканскай дэлегацыі на стамбульскім форуме бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца адзначыў, што яна заключалася ў падтрыманні станоўчых ініцыятыў саміту. Прадстаўнікі Апостальскай Сталіцы бралі ўдзел у трох круглых сталах, прысвечаных: прадухіленню канфліктаў, павазе да міжнароднага гуманітарнага права і навучанню культуры міру.








All the contents on this site are copyrighted ©.