2016-06-22 16:25:00

Папа нагадаў пра лёс непаўналетніх мігрантаў


“Непаўналетнія мігранты, уразлівыя і без голасу” – так гучыць выбраная папам Францішкам тэма наступнага Сусветнага дня мігранта і бежанца, які будзе адзначацца 15 студзеня 2017 г. Такім чынам Святы Айцец хоча звярнуць увагу на дзяцей, якія самастойна прыбываюць у чужыя краіны і будучы “не ў стане даць пачуць свой голас” лёгка “становяцца ахвярамі цяжкіх парушэнняў правоў чалавека”.

“Неабходна забяспечыць, каб у кожнай краіне прыбываючыя мігранты і іх сем’і, карысталіся поўным прызнаннем сваіх правоў”, - гаворыцца ў адмысловым паведамленні Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў, апублікаваным 22 чэрвеня 2016 г.

Падкрэсліваецца, што асаблівае хваляванне выклікае “сітуацыя непаўналетніх у кантэксце міжнароднай міграцыі”. Адзначаецца, што “дзеці і жанчыны прадстаўляюць самыя ўразлівыя катэгорыі ўнутры гэтага вялікага феномена і менавіта непаўналетнія з’яўляюцца найбольш безабароннымі, часта нябачнымі, паколькі пазбаўлены дакументаў і не маюць суправаджаючых”.








All the contents on this site are copyrighted ©.