2016-06-24 12:03:00

Пантыфік прызначыў нунцыя ў Кыргызстане


Святы Айцец прызначыў 24 чэрвеня 2016 г. Апостальскім нунцыем у Кыргызстане арцыбіскупа Фрэнсіса Чуліката. Аўтарытэтны іерарх індыйскага паходжання з 30 красавіка 2016 г. з’яўляецца дыпламатычным прадстаўніком Святога Пасаду ў Казахстане і Таджыкістане.

На дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Чулікат працуе з 1988 г. Сваё служэнне ён нёс, між іншым, у Гандурасе, Паўднёвай Афрыцы, на Філіпінах. У 2006 г. быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Іраку і Іарданіі. З 2010 па 2014 г. з’яўляўся пастаянным прадстаўніком Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. 








All the contents on this site are copyrighted ©.