2016-07-01 13:42:00

Мінімум публічных мерапрыемстваў з удзелам Папы ў ліпені


У ліпені не будзе агульных аўдыенцый. Таксама колькасць публічных мерапрыемстваў з удзелам папы Францішка будзе зведзена да мінімума. Гэта вынікае з апублікаванай 1 ліпеня 2016 г. праграмы дзейнасці Пантыфіка на другі летні месяц.

У ліпені Францішак працягне сустракацца з вернікамі на нядзельнай малітве “Анёл Панскі”, за выключэннем апошняй нядзелі, 31 ліпеня. У гэты дзень марыйную малітву ён правядзе ў Кракаве, на заканчэнне галоўнай св. Імшы Сусветных дзён моладзі, якія стануць галоўнай падзеяй ліпеня ў Касцёле. Святы Айцец будзе знаходзіцца ў Польшчы з 27 па 31 ліпеня.

Адзіную ў гэтым месяцы аўдыенцыю для вернікаў Пантыфік правядзе ў панядзелак 6 ліпеня для 200 хворых з Францыі, якіх будзе суправаджаць кардынал Філіп Барбарэн, арцыбіскуп Ліону і Прымас Галіі.

Такі парадак правядзення публічных мерапрыемстваў з удзелам Папы традыцыйны для летніх месяцаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.