2016-07-03 13:44:00

Францішак заклікае спыніць хвалю тэрарызму


“Я выказваю сваю блізкасць да сямейнікаў загінуўшых і параненых падчас нападу ў горадзе Дака, а таксама ранейшага, які адбыўся ў Багдадзе. Памолімся разам. Памолімся разам за іх, за памерлых, і папросім Пана, каб  навярнуў сэрцы людзей, якія звяртаюцца да насілля, будучы сляпымі ад нянавісці”, - сказаў папа Францішак 3 ліпеня 2016 г.пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

Ужо 2 ліпеня Пантыфік выказаў сваё “глыбокае засмучанне дзеля бессэнсоўнага глалту ў дачыненні да нявінных ахвяр у горадзе Дака”. У спачувальнай тэлеграме, якую апублікаваў ад імя Пантыфіка кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, Францішак “асудзіў такія варварскія акты, бо яны зневажаюць Бога і чалавецтва”.

Падчас нападу на адзін з рэстаранаў у сталіцы Бангладэш тэрарысты ўзялі групу закладнікаў. Сярод іх яны забілі 20 чалавек.Спецслужбы ў адказ забілі 6 тэрарыстаў.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.