2016-07-12 14:16:00

Партугальскія СМІ: перамога на Еўра дзякуючы моцнай веры


Сродкі масавай інфармацыі ў Партугаліі, у тым ліку каталіцкія, шырока пішуць пра радасць народа пасля перамогі футбольнай зборнай краіны на чэмпіянаце Еўропы. Яны сцвярджаюць, што вырашальнае значэнне на шляху да поспеху мела вера гульцоў і кіраўніцтва каманды.

Журналісты цытуюць трэнера Фернанда Санташа, які ў першых словах пасля перамогі ў нядзельным фінале падзякаваў Богу за поспех. Ён прызнаўся, што перад кожным матчам давяраў сваіх футбалістаў Хрысту. Пасля фінальнай гульні партугальскі трэнер прызнаўся, што ўжо за чатыры тыдні да фіналу падрыхтаваў прамову, у якой прысвяціў чэмпіёнскі тытул Езусу.

Між тым, каталіцкае агенцтва “Ecclesia” цытуе словы Патрыярха Лісабона, кардынала Мануэля Клементэ, які ў суботу перад фіналам прызнаўся, што лічыць на перамогу каманды Партугаліі ў фінальным паядынку. “Я спадзяюся, што намаганні нашых гульцоў, трэнера і ўсіх тых, хто дапамог камандзе будуць адзначаны”, - сказаў іерарх. 

Партугальскія журналісты нагадалі, што шлях да перамогі ў фінале Еўра быў для партугальцаў вельмі цяжкі, і падапечных Санташа сур’ёзна крытыкавалі ў сябе дома і за мяжой за мала эфектны стыль гульні.








All the contents on this site are copyrighted ©.