2016-07-17 13:23:00

Дэлегацыя Ватыкана - на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра


Прадстаўнічая дэлегацыя Ватыкана, першы раз у гісторыі, прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця XXXI летніх алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.  Мерапрыемства пройдзе 5-21 жніўня 2016 г. з удзелам больш за 10,5 тыс. спартсменаў, якія будуць прадстаўляць 206 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў

 Падсакратар Папскай рады па культуры кс. Мельхор Санчас-дэ-Тока- і -Аламеда паведаміў, што запрашэнне з'яўляецца вынікам ўзмацнення ў апошніх гадах адносін паміж Святым Пасадам і Міжнародным алімпійскім камітэтам. Іспанскі святар заявіў, што Ватыкан хоча падтрымліваць пастаянную сувязь са спартыўнымі ўстановамі. На яго думку гэта прынясе карысць абодвум бакам, таму што Касцёл і свет спорту могуць “шмат навучыцца “ адзін ад аднаго.

Міжнародны алімпійскі камітэт будзе адным з галоўных арганізатараў сустрэчы на тэму “Спорт на службе чалавецтву”, якая 5-7 кастрычніка 2016 г. пройдзе ў Ватыкане.  На працягу трохдзённага форума гаворка пойдзе пра тое, як спорт і вера могуць дапамагчы ў будаванні больш інклюзіўнага грамадства, пасадзейнічаць фарміраванню грамадзянскай свядомасці і адказнасці за жыццё супольнасцяў і людзей, а таксама стварэнню, на асабістым і калектыўным узроўнях, больш здаровых, моцных і глыбокіх сувязяў. Арганізатары спадзяюцца, што ў гэтым мерапрыемстве прымуць ўдзел шматлікія славутыя спартсмены.  

 Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.