2016-07-17 13:40:00

СДМ-2016: створаны спецыяльны слоўнік для пілігрымаў


Валанцёры, якія ўдзельнічаюць у праекце “Маладыя паліглоты”, стварылі 54-старонкавы слоўнік, каб дапамагчы пілігрымам наладжваць сувязі падчас Сусветных дзён моладзі. Размоўнік і словы будуць даступныя на шасці мовах: польскай, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і італьянскай.

Слоўнік змяшчае асноўныя звароты і інфармацыю, спецыяльна падрыхтаваныя для патрэб пілігрымаў, якія прыбудуць на сустрэчу з папам Францішкам у Кракаў. У ім можна знайсці моўныя фразы пра здароўе, рэлігіі, расклад гарадскога транспарту, харчаванне, экскурсіі.

“Маладыя паліглоты” - гэта праект так званага “Валантарыяту плюс”, у рамках якога валанцёры з розных краін свету прапануюць бясплатную дапамогу ў вывучэнні замежнай мовы. Мэтай праекта з’яўляецца палягчэнне адносін у папулярных мовах, такіх як, напрыклад анлійская, але таксама вывучэнне асноўных зваротаў у менш папулярных мовах, напрыклад, украінскай.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.