2016-07-18 12:12:00

Францішак і Бэнэдыкт XVI: прадмовы да біяграфіі Барталамея I


Францішак і яго папярэднік Бэнэдыкт XVI напісалі прадмовы да біяграфіі ганаровага кіраўніка сусветнага праваслаўя, Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея I. Аб гэтым паведаміла ватыканская “L’Osservatore Romano”.

Кніга пад назвай: “Bartholomew. Apostle and Visionary” (Баратламей. Апостал і візіянер) – гэта першая шырокая біяграфія праваслаўнага іерарха. Прэзентацыя запланавана на 11 кастрычніка, калі будзе адзначацца 25-я гадавіна абрання Патрыярха Барталамея І. Выдаўцом кнігі, якая будзе выйдзе ў выдавецтве “W Publishing Group”, з’яўляецца прэс-сакратар Патрыярха Канстантынопальскага, айцец Джон Крысаўгіс.

Разам з двума Пантыфікамі свае тэксты даслалі кіраўнік Англіканскай Царквы, архіепіскап Роуэн Уільямс, кіраўнік Амерыканскага яўрэйскага камітэта, рабін Давід Розэн, віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Альбэрт Гор.

З нагоды публікацыі, прысвечанай Барталамею І, ватыканская газета нагадала, што Святы Айцец Францішак таксама з’яўляецца аўтарам прадмовы да 12 тому поўнага збору твораў Ёзэфа Ратцынгера - Бэнэдыкта XVI, прысвечанага святарству, які носіць назву “Вестуны Слова і слугі вашай радасці”. Ён змяшчае больш за 80 артыкулаў, прысвечаных служэнню ў Касцёле. Падзагаловак гучыць: “Тэалогія і духоўнасць сакрамэнту святарства”.

Выданне змяшчае тэалагічныя даследаванні, разважанні аб святарскай духоўнасці і казанні 1954-2002 гадоў. Кніга з’явілася ў чэрвені, да 65-й гадавіны святарства Бэнэдыкта XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.