2016-07-25 14:20:00

Прызначэнні ў ватыканскай кантрольна-адукацыйнай дыкастэрыі


Пантыфік зацвердзіў на наступныя пятнаццаць гадоў кіраўнічую раду Агенцтва Апостальскай Сталіцы па ацэнцы і садзейнічанні ў забеспячэнні якасці касцёльных універсітэтаў і факультэтаў (AVEPRO).

Старшынёй структуры застаўся езуіт, айцец Франка Імода. Вядомы італьянскі псіхолаг, які з’яўляецца аўтарам 15 кніг па псіхалогіі і духоўным развіцці, стаіць на чале Агенцтва з 2007 г. На пасадзе дырэктара працягне працаваць і іншы італьянец, свецкі навуковец Рыкарда Чынквэграні. Членамі кіраўнічай рады Агенцтва сталі таксама: аўстрыец, айцец Фрыдрых Бэхіна, падсакратар Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі; нарвежац, Шур Берган, дырэктар дэпартаменту вышэйшай адукацыі і выкладання гісторыі Савета Езропы; паляк Ян Садляк, міжнародны эксперт па пытаннях палітыкі ў галіне вышэйшай адукацыі і сістэмнага і інстытуцыйнага кіравання; кс. Гі-Рэаль Цівіржы, генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі каталіцкіх універсітэтаў. 

У кіраўнічай радзе з’явіліся дзве новыя для Агенцтва асобы. Гаворка ідзе пра Ахіма Хопбаха, дырэктара Аўстрыйскага агенцтва па забеспячэнні якасці, і кс. Раберта Рэполе, старшыню Італьянскай тэалагічнай асацыяцыі.

Агенцтва Апостальскай Сталіцы па ацэнцы і садзейнічанні ў забеспячэнні якасці касцёльных універсітэтаў і факультэтаў было створана Бэнэдыктам XVI 19 верасня 2007 г. для гарантавання міжнародна дзейсных крытэрыяў якасці ў касцёльных акадэмічных інстытутах пасля ўступлення Святога Пасаду ў Балонскі працэс. Агенцтва супрацоўнічае з навуковымі ўстановамі ў вызначэнні ўнутраных працэдур для ацэнкі якасці выкладання, даследаванняў і паслуг, арганізуе знешнія працэдуры ацэнкі для асобных акадэмічных устаноў і візіты экспертаў, вядзе працу з усімі суб’ектамі, зацікаўленымі ў прагрэсе касцёльных універсітэтаў і факультэтаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.