2016-07-25 11:34:00

У Святога Айца больш за 30 мільёнаў прыхільнікаў у “Twitter”


На профіль Пантыфіка ў “Twitter” падпісалася больш за 30 мільённаў карыстальнікаў інтэрнэту. Акаунт @Pontifex у цяперашні час займае ў сацыяльнай сетцы 26 месца, калі палічыць падпішчыкаў на ўсе дзевяць моўных версій.

Большасць карыстальнікаў “Twitter” сочаць за іспанамоўным профілем Францішка – 12 мільёнаў. На англамоўную версію падпісаны амаль 10 мільёнаў, італьянскамоўную – амаль 4 мільёны, нямецкамоўную – больш за 360 тыс. Цікава, што вялікай папулярнасцю карыстаецца лацінскамоўная версія – на яе падпісаліся больш за 620 тыс. чалавек. 

Колькасць карыстальнікаў, якія сочаць за “папскім” профілем у “Twitter” расце вельмі хутка. У параўнанні з красавіком 2015 г. яна вырасла на траціну. З таго часу кожны дзень акаунт у сярэднім прыцягваў 20 тыс. новых карыстальнікаў.

Папа Францішак з часу свайго абрання, 13 сакавіка 2013 г., скіраваў больш за 700 твітаў. Акаўнт @Pontifex быў створаны ў снежні 2012 г. падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.