2016-07-27 11:36:00

Святы Айцец даверыў сваё польскае падарожжа Маці Божай


Папа Францішак даверыў сваё падарожжа ў Польшчу, звязанае з удзелам у Сусветных днях моладзі, Маці Божай. 26 ліпеня 2016 г. вечарам ён адправіўся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе знаходзіцца абраз Найсвяцейшай Панны Марыя “Salus Populi Romani”.
 
Гэта быў 38 візіт Францішка у гэту рымскую базыліку. Назва “Выратавальніца рымскага народа” ўзыходзіць да падзей канца VI стагоддзя, калі жыхарам Рыма пагражала эпідэмія чумы. У 590 г. папа Грыгорый Вялікі пранёс абраз у працэсіі, з просьбай аб выратаванні горада. Падчас яе ён убачыў анёла ў небе, які хаваў карны меч, і неўзабаве пасля таго чума адступіла.

Сёння цудатворны абраз Божай Маці знаходзіцца ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ, куды рымляне ідуць у многіх намерах. Таксама і Францішак перад і пасля замежных падарожжаў накіроўваецца менавіта сюды.








All the contents on this site are copyrighted ©.