2016-07-27 12:59:00

Францішак працягне традыцыю з’яўлення ў “папскім акне”


“Папскае акно” ў Палацы біскупаў на вуліцы Францішканскай 3 у Кракаве, дзе 27 ліпеня 2016 г. упершыню з’явіцца Францішак, ужо падрыхтавана. Рэзідэнцыя кракаўскіх мітрапалітаў і мясцовай мітрапалітальнай курыі ўжо акружаны парэнчамі, побач ужо ўсталяваны металашукальнікі, рух на вуліцы абмежаваны. Шматлікія ўдзельнікі Сусветных дзён моладзі ўбачаць Святога Айца каля 21.00.

Традыцыю прывітання пілігрымаў заклаў Ян Павел II. У гэтым месцы адбываліся нефармальныя сустрэчы Папы з вернікамі падчас яго пілігрымак на Радзіму. Тут пасля смерці Пантыфіка з ім развітваліся тысячы яго суайчыннікаў. Сёння ў гадавіну смерці Яна Паўла II перад “папскім акном” збіраюцца натоўпы людзей.

Традыцыю з’яўлення ў акне Палаца кракаўскіх біскупаў працягнуў падчас свайго Апостальскага візіту ў Польшчу ў 2006 г. Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.