cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у Беларусі

Памёр былы Апостальскі нунцый у Беларусі

Памёр былы Апостальскі нунцый у Беларусі - RV

28/07/2016 13:22

У славацкай Нітры 27 ліпеня 2016 г. ва ўзросце 90 гадоў памёр былы Апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Каталіцкага Касцёла ў Славакіі. Развітанне з іерархам пройдзе 31 ліпеня ў катэдральным касцёле Нітры. Пахаванне адбудзецца 1 жніўня.

Дамінік Грушоўскі нарадзіўся ў 1926 г. Атрымаў святарскае пасвячэнне ў 1950 г. у камуністычнай Чэхаславакіі, біскупам стаў у 1983 г. У 1996 г. паступіў на дыпламатычную службу Святога Пасаду і быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі, дзе правёў шэсць гадоў.


28/07/2016 13:22