2016-07-28 19:00:00

Пантыфіка прывіталі на Сусветных днях моладзі


28 ліпеня 2016 г. у Кракаве прайшла цырымонія прывітання папы Францішка удзельнікамі Сусветных дзён моладзі. Задоўга да яе пачатку тысячы юнакоў і дзяўчат запоўнілі Кракаўскія лугі. На працягу амаль трох гадзін яны спявалі і танчылі, глядзелі кароткія фільмы, якія прэзентавалі розныя супольнасці вернікаў і іх праекты. 

Пантыфік прыбыў на сустрэчу на трамваі ў суправаджэнні няпоўнаспраўных асоб. Затым ён перасеў у папамабіль і праехаў на ім паміж сектарамі з моладзю. 

Цырымонія прывітання Францішка пачалася з працэсіі з дзяржаўнымі флагамі краін, вернікі з якіх бяруць удзел у форуме. Падчас яе прадстаўнікі розных кантынентаў прынеслі ў дар Святому Айцу партрэты асабліва яскравых сведкаў Божай Міласэрнасці са сваіх рэгіёнаў: моладзь з Еўропы падарыла Пантыфіку выяву св. Вінцэнта дэ Поль, з Азіі – Маці Тэрэзы з Калькуты, а з Афрыкі – св. Джузэпіны Бакіты. Гэтыя постаці былі выбраны метадам галасавання, праведзеным Арганізацыйным камітэтам форума праз сацыяльныя сеткі. 

Прачытанню евангельскага ўрыўка, над якім затым разважаў Папа, папярэднічала кароткая тэатралізаваная пастаноўка пад назвай “Таксама і моладзь паклікана быць святой”. Падчас яе былі прадстаўлены гістарычныя асобы, якія прыйшлі да святасці нягледзячы на тое, што памерлі ў маладым ўзросце: св. Агнеса Рымская, св. Дамінік Савіа, св. Тэрэза ад Дзіцятка Езуса, бл. Пьер Джорджыа Фрасацці і многія іншыя. 








All the contents on this site are copyrighted ©.