2016-07-29 12:39:00

Папа ўзначаліў Эўхарыстыю ў Палацы кракаўскіх біскупаў


Францішак узначаліў 29 ліпеня 2016 г. ранішнюю св. Імшу ў Палацы кракаўскіх біскупаў. У адпаведнасці з пажаданнем Святога Айца, яна была прыватнай, без удзелу вернікаў. У ёй узялі ўдзел толькі жыхары будынка Кракаўскай курыі, бліжэйшыя супрацоўнікі Папы, а таксама прадстаўнікі Апостальскай нунцыятуры ў Польшчы.

Як паведаміў кс. Пётр Студніцкі, намеснік прэс-сакратара Кракаўскай курыі, св. Імша распачалася ў 7.00. Пантыфік прыйшоў у капліцу раней і ў цішыні рыхтаваўся да яе. Падчас Эўхарыстыі Францішак не прамаўляў гаміліі, яна была заменена хвілінай маўчання для індывідуальнай медытацыі над біблійнымі тэкстамі, распавёў намеснік прэс-сакратара. Па словах кс. Студніцкага, гэта магло быць звязана з сённяшнім візітам Папы ў мемарыял “Аўшвіц-Біркенаў”. Бачна, што Святы Айцец шукае ў гэтыя дні магчымасці малітоўнай цішыні, адзначыў святар.








All the contents on this site are copyrighted ©.