2016-08-19 10:20:00

Францішак прыме ўдзел у малітве за мір у Асізі


Святы Айцец у чарговы раз наведае італьянскі горад Асізі. Візіт адбудзецца 20 верасня 2016 г. і будзе прымеркаваны да заканчэння Сусветнага дня малітвы за мір. Адмысловае паведамленне Залы Друку Апостальскай Сталіцы было апублікавана 18 жніўня 2016 г.

Сёлетні Сусветны дзень малітвы за мір пройдзе 18-20 верасня. У ім прымуць удзел каля 400 прадстаўнікоў рэлігій, палітыкаў і дзеячаў культуры, сярод якіх: Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І, Прымас Англіканскай Царквы архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі, кіраўнік універсітэта аль-Азхар імам Ахмед эль-Таэб, Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла. 

Тэмай сустрэчы будзе: “Прагненне міру: рэлігіі і культуры ў дыялогу”. Падзея стане юбілейнай – яна адбудзецца ўжо ў трыццаты раз. Упершыню Сусветны дзень малітвы за мір прайшоў у Асізі ў 1986 г. па ініцыятыве св. Яна Паўла ІІ. 

Для Папы візіт на радзіму св. Францішка стане ўжо трэццім. Апошні раз ён наведаў гэты горад з прыватным візітам 4 жніўня з нагоды 800-годдзя ўстанаўлення адпусту, вядомага пад назвай “Асізскае дараванне”.








All the contents on this site are copyrighted ©.