2016-08-20 10:14:00

Канферэнцыя свецкіх інстытутаў збярэцца ў Рыме


Падрыхтоўка членаў і тоеснасць свецкіх інстытутаў кансэкраванага жыцця будзе галоўнай тэмай генеральнай асамблеі Сусветнай Канферэнцыі свецкіх інстытутаў кансэкраванага жыцця, якая адбудзецца ў Рыме 21-25 верасня 2016 г.

У форуме прыме ўдзел каля 140 чалавек з 25 краін свету, у тым ліку генеральныя настаяцелі і кіраўнікі нацыянальных і кантынентальных Канферэный свецкіх інстытутаў кансэкраванага жыцця. Адкрые пасяджэнне кардынал Браз дэ Авіс, прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця. 24 верасня ўдзельнікі сустрэчы прымуць удзел у агульнай аўдыенцыі з папам Францішкам.

У 2017 г. будзе адзначацца 70-я гадавіна прызнання Апостальскай Сталіцай свецкіх інстытутаў, як формаў кансэкраванага жыцця. Гэта зрабіў папа Пій ХІІ праз Апостальскую канстытуцыю “Provida Mater Ecclesia”. 

Члены свецкіх інстытутаў прысвячаюць сваё жыццё Богу праз складанне евангельскіх шлюбаў: беднасці, паслухмянасці і чысціні. Аднак, у адрозненні ад членаў манаскіх супольнасцяў, яны не жывуць супольна. Такія вернікі, жывуць у свеце, імкнуцца ўдасканальвацца ў любові і перш за ўсё знутры спрыяць асвячэнню свету.

Пій ХІІ адзначаў, што свецкія кансэкраваныя асобы праз жыццё, цалкам і дасканала прысвечанае гэтаму асвячэнню ўдзельнічаюць у евангелізатарскай місіі “у свеце і як бы з боку свету”, дзе іх прысутнасць дзейнічае “як закваска”.








All the contents on this site are copyrighted ©.