2016-08-22 12:52:00

Папа: быць сведкамі міласэрнасці ва ўсіх асяроддзях


Кожны хрысціянін пакліканы быць сведкам міласэрнасці, перамагаючы злапамятнасць, якая ахапіла свет, падкрэсліў папа Францішак 22 жніўня 2016 г. у пасланні да ўдзельнікаў італьянскага Нацыянальнага літургічнага тыдня. 

Форум будзе праходзіць у мястэчку Губіа да 25 жніўня на тэму: “Літургія, як месца міласэрнасці”. У звароце, скіраваным за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, Святы Айцец падкрэсліў, што да прабачэння чалавека падштурхоўвае ўсведамленне таго, што ён сам быў прабачаны. Такім чынам важна, каб асабістае прымірэнне з Богам садзейнічала прымірэнню іншых людзей. “Міласэрнасць Айца не можа быць закрыта ў прыватных і самасуцяшаючых паставах, бо яна мае сілу абнаўляць людзей і рабіць іх здольнымі несці іншым жывы досвед гэтага дару”, - гаворыцца ў пасланні.

Па словах Францішка, неабходна “быць сведкамі міласэрнасці ва ўсіх асяроддзях, абуджаючы жаданне і здольнасць прабачаць”. “Гэта заданне, да якога мы ўсе пакліканы, асабліва перад абліччам злапамятанасці ў якой закрылася шмат людзей, маючых патрэбу ў тым, каб адшукаць радасць унутранага спакою і смак міру”, - лічыць Папа.

Пантыфік пажадаў, каб “усё больш сталела ўсведамленне літургіі як “крыніцы і вяршыні” касцёльнага і асабістага жыцця поўнага міласэрнасці і спачування”. Калі намагаемся перажываць кожную літургічную падзею “з позіркам скіраваным на Езуса і Яго міласэрнае аблічча, можам пазнаць любоў Найсвяцейшай Тройцы”, заўважыў Святы Айцец.

Па словах Францішка “дар міласэрнасці асаблівым чынам ззяе ў сакрамэнце пакаяння і прымірэння”. У ім адбываецца сустрэча з адраджаючай міласэрнасцю Бога, якая стварае “новых людзей для абвяшчэння добрай навіны Евангелля праз прыміранае і прыміраючае жыццё”. 

Нацыянальны літургічны тыдзень з’яўлецца штогадовым мерапрыемствам, якое арганізуецца Каталіцкім Касцёлам у Італіі. Сёлетні форум пройдзе ўжо ў 67-мы раз. 








All the contents on this site are copyrighted ©.