Ватыканскія жандармы дапамагаюць у пераадоленні наступстваў землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі. Група з шасці ахоўнікаў парадку з Ватыкану выехала ў зону бедства 25 жніўня 2016 г. Яны задзейнічаны ў пошуку ахвяр трагедыі і аказанні ім дапамогі, паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк.
Трэба нагадаць, што 24 жніўня Святы Айцец накіраваў на тэрыторыю, якая найбольш
пацярпела ад землятрусу, групу з шасці ватыканскіх пажарнікаў. У супрацоўніцтве з
Грамадзянскай абаронай Італіі яны выконваюць там аналагічную місію.
Колькасць ахвяр разбуральнай прыроднай з’явы вырасла да 240 чалавек. Выратавальныя
працы працягваюцца кругласутачна. Насельніцтва іншых рэгіёнаў Італіі праяўляе шчырую
салідарнасць, збіраючы грошы і неабходныя рэчы для пацярпеўшых.
All the contents on this site are copyrighted ©. |