2016-08-25 15:11:00

Папскія жандармы дапамагаюць ахвярам землятрусу ў Італіі


Ватыканскія жандармы дапамагаюць у пераадоленні наступстваў землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі. Група з шасці ахоўнікаў парадку з Ватыкану выехала ў зону бедства 25 жніўня 2016 г. Яны задзейнічаны ў пошуку ахвяр трагедыі і аказанні ім дапамогі, паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк.

Трэба нагадаць, што 24 жніўня Святы Айцец накіраваў на тэрыторыю, якая найбольш пацярпела ад землятрусу, групу з шасці ватыканскіх пажарнікаў. У супрацоўніцтве з Грамадзянскай абаронай Італіі яны выконваюць там аналагічную місію.
 
Колькасць ахвяр разбуральнай прыроднай з’явы вырасла да 240 чалавек. Выратавальныя працы працягваюцца кругласутачна. Насельніцтва іншых рэгіёнаў Італіі праяўляе шчырую салідарнасць, збіраючы грошы і неабходныя рэчы для пацярпеўшых.








All the contents on this site are copyrighted ©.