2016-08-25 16:06:00

Святы Пасад за забарону моцнай канвенцыйнай зброі


Канвенцыйная зброя становіцца ўсё менш канвенцыйнай і ўсё больш падобнай да зброі масавага знішчэння, заўважыў пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН. 23 жніўня 2016 г. арцыбіскуп Бернардзіта Аўса прыняў удзел у пасяджэнні Рады Бяспекі, прысвечаным пытанню аб нераспаўсюджванні зброі масавага знішчэння.

Паводле ватыканскага дыпламата, любыя дзеянні і віды зброі, “накіраваныя на знішчэнне цэлых гарадоў або раёнаў, разам з іх жыхарамі, супярэчаць міжнароднаму праву і заслугоўваюць адназначнага і безсумніўнага асуджэння”. Прадстаўнік Святога Пасаду падкрэсліў, што “некарэктна рабіць адрозненні паміж ўзбраеннямі”, паколькі ўсе яны правакуюць насілле, смерць, разбурэнні, нестабільнасці і беднасць.

Арцыбіскуп Аўса назваў парадаксальнай сітуацыю, калі падпісваюцца трактаты і канвенцыі аб забароне хімічнай і біялагічнай зброі, нераспаўсюджванні атамнай, і ў той жа час, калі “чалавечы геній працягвае вынаходзіць спосабы, каб знішчыць самога сябе”.

“Канвенцыйная зброя становіцца ўсё менш канвенцыйнай дзякуючы тым тэхналагічным прагрэсам, якія павышаюць яе разбуральную сілу” і выкарыстоўваецца для здзяйснення ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці, дадаў ён.

У сувязі з гэтым Апостальская Сталіца прапануе ўключыць у трактаты аб забароне зброі масавага знішчэння таксама асабліва разбуральную канвенцыйную зброю, адзначыў арцыбіскуп Аўса і дадаў, што яна часта выкарыстоўваецца вайскоўцамі, паўстанцамі, тэрарыстамі і экстрэмісцкімі групамі без увагі на мірнае насельніцтва. 

Менавіта такой зброяй знішчаюцца школы, бальніцы і іншая грамадзянская інфраструктура. Таксама і дзесяткі мільёнаў бежанцаў на планеце, уцякае ад войнаў, якая вядзецца не зброяй масавага знішчэння, а той, якая дазволена міжнароднымі дамовамі.

Святы Пасад заклікае пераглядзець класіфікацыю і вызначэнне зброі масавага знічшэння. “Нераспаўсюджванне, кантроль за ўзбраеннямі і разбраенне знаходзяцца ў аснове глабальнай бяспекі і ўстойлівага развіцця”, - нагадаў прадстаўнік Папы ў ААН.








All the contents on this site are copyrighted ©.