2016-09-29 11:59:00

Абвешчана тэма Сусветнага дня сродкаў масавай камунікацыі


51-ы Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі пройдзе ў 2017 г. на тэму “Не бойся, бо Я з табой” (Іс 43, 5). Перадаваць надзею і давер у наш час”. Яна была абвешчана 29 верасня 2016 г. у Ватыкане, у свята Святых Арханёлаў, адзін з якіх – св. Габрыэль – лічыцца апекуном СМІ.

Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі – гэта адзіны сусветны дзень, устаноўлены Другім Ватыканскім Саборам, і ён святкуецца ў многіх краінах свету ў нядзелю перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога. Упершыню яго адзначылі ў нядзелю 7 мая 1967 г. На гэты Дзень Пантыфік заўсёды кіруе сваё пасланне. Яно публікуецца ў свята св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў, 24 студзеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.