2016-10-10 14:50:00

Кардынал Равазі памоліцца за памерлага Анджэя Вайду


Старшыня Папскай рады па культуры будзе целебраваць св. Імшу аб вечным супакоі для польскага рэжысёра Анджэя Вайды і арцыбіскупа Юзэфа Жыцінскага, які быў пастырам Люблінскай дыяцэзіі з 1997 па 2011 гг. і зрабіў вялікі ўклад у развіццё хрысціянскай культуры ў Польшчы.

Літургія адбудзецца 14 кастрычніка 2016 г. у рамках V Кангрэсу хрысціянскай культуры, які пройдзе ў Люблінскім Каталіцкім універсітэце. Кардынал Джанфранка Равазі з’яўляецца адным з ганаровых гасцей гэтага форума. 

Анджэй Вайда памёр вечарам 9 кастрычніка 2016 г. у 90-гадовым узросце. Яго творчасць адзначалася самымі высокімі ўзнагародамі Амерыканскай кінаакадэміі, Венецыянскага, Берлінскага і Канскага кінафестываляў. У 2000 г. ён быў госцем першага Кангрэсу хрысціянскай культуры ў Любліне.

Арцыбіскуп Юзэф Жыцінскі быў заснавальнікам гэтага форума. Ён памёр 10 лютага 2011 г. у Рыме, але яго справа працягвае развівацца і прыносіць плёны. 








All the contents on this site are copyrighted ©.