2016-10-11 14:38:00

Новыя прызначэнні: Калегія кардыналаў у лічбах


Пасля кансісторыя, які адбудзецца 19 лістапада 2016 г. – напярэдадні заканчэння Года Міласэрнасці – і на якім кардынальскую годнасць атрымаюць 17 новых іерархаў, Калегія кардыналаў будзе лічыць 228 членаў. Разам з абвешчанымі асобамі, гэта 124 кардыналы-выбаршчыкі. Але ў дзень кансісторыя іх колькасць скароціцца да 120, таму што да гэтага часу тром кардыналам споўніцца 80 гадоў, што пазбавіць іх права галасаваць на магчымым канклаве.

І існуючыя, і будучыя кардыналы паходзяць у агульнай складанасці з 79 краін. У Еўропе, “сваіх” кардыналаў маюць 24 дзяржавы – найбольш, традыцыйна, Італія – 46, 26 з якіх маюць права голасу; затым Іспаніі – 12, і 4 з правам голасу; Германія – 10, з 3 ва ўзросце да 80 гадоў; Францыя – 9, з 5 выбаршчыкамі; і Польшча – 5, 4 з якіх могуць выбіраць Папу. У цэлым, Стары кантынент будзе мець 112 кардыналаў, у тым ліку 55 выбаршчыкаў.

У Амерыцы – Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай – у цяперашні час у агульнай складанасці 18 краін з “уласнымі” кардыналамі – іх 62, 36 з якіх могуць прымаць удзел у канклаве. У Афрыцы 21 краіна мае кардыналаў, тут іх 24, 15 – выбаршчыкі. У Азіі налічваецца 12 дзяржаў, у якіх жывуць і працуюць 24 кардыналы, з іх 14 з’яўляюцца выбаршчыкамі. У Акіяніі, уключаючы Аўстралію, 4 краіны маюць у агульнай складанасці 6 кардыналаў, з якіх 4 могуць удзельнічаць у магчымым канклаве.

Самым маладым кардыналам зараз будзе Д’ёдонэ Нзапалаінга, арцыбіскуп Бангі, сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, якому 50 гадоў. Найстарэйшым з’яўляецца былы арцыбіскуп Манісалес ў Калумбіі – кардынал Хасэ дэ Хесус Пімьента Радрыгес, які нарадзіўся ў 1919 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.