2016-10-14 12:20:00

Францішак: сцеражыцеся духоўнай шызафрэніі


Каб ісці за Хрыстом, фундаментальна важна не падманваць сябе і не казаць няпраўды, адзначыў Францішак 14 кастрычніка 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты.

Спасылаюыся на літургічнае евангельскае чытанне, у якім Езус заклікае вучняў сцерагчыся закваскі фарысейскай крывадушнасці (Лк 12,1-7), Святы Айцец заўважыў, што існуе два віды закваскі: добра і кепская. Першая – дапамагае расці, а другая – не.

У якасці прыкладу ён узгадаў печыва, якое рабіла яго бабуля і называла яго “bugie” (падман). Прычынай гэтага было тое, што знешне яно выглядала вялікім, але ўнутры было пустым. Такім з’яўляецца і крывадушны чалавек, які не мае ўнутры сябе нічога сапраўднага. Крывадушнасць – плён кепскай закваскі – выяўляецца, калі звяртаешся да Пана вуснамі, але сэрца далёкае ад Яго, лічыць Папа. Крывадушнасць – гэта ўнутраны падзел: калі гаворыцца адно, а робіцца іншае. “Гэта пэўнага роду духоўная шызафрэнія”, - падкрэсліў ён.

Паводле Францішка, крывадушны чалавек – гэта сімулянт: “ён здаецца добрым, ветлівым, але за спіной трымае нож”. Пантыфік нагадаў пра прыклад караля Ірада, які ветліва прымаў мудрацоў, але за гэтай ветлівасцю хавалася жаданне знайсці і забіць Езуса. Крывадушны мае падвойнае аблічча, падкрэсліў Святы Айцец.

Іншай формай крывадушнасць, на яго думку, з’яўляецца намінальнасць. Такая пазіцыя была ўласціва біблійным настаўнікам Закону, якім здавалася, што пра рэчы дастаткова казаць, а не рабіць іх.  

Пантыфік таксама падкрэсліў, што крывадушныя не ўмеюць прызнаваць сваёй віны і ніколі не знаходзіць плямы на саміх сабе. Ён заклікаў вернікаў зрабіць сур’ёзны рахунак сумлення ў кантэксце Евангелля пра закваску фарысейскай крывадушнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.