2016-10-15 12:34:00

Папскія апартаменты адкрыюць для турыстаў


Праз тры з паловай гады пасля адмовы ад карыстання папскімі апартаментамі на трэцім паверсе Апостальскага палаца ў Ватыкане, Францішак пастанавіў канчаткова адмовіцца і ад іншых прыватных пакояў, у летняй рэзідэнцыі Пантыфікаў у мястэчку Кастэль-Гандольфа пад Рымам. 21 кастрычніка 2016 г. яны стануць часткай музея, разам з іншымі памяшканнямі палаца, якія ўжо на працягу года даступныя для наведавальнікаў, паведамілі ў Зале Друку Святога Пасаду.

Біскупы Рыма валодалі сваёй летняй рэзідэнцыяй з часоў Урбана VIII у XVII ст. Апошнім Пантыфікам, які выкарыстоўваў памяшканні ў Кастэль Гандольфа, быў Бэнэдыкт XVI. Францішак прыбыў сюды толькі аднойчы, праз некалькі дзён пасля свайго абрання, каб сустрэцца з папярэднікам.

Турысты змогуць наведаць: папскія спальню, капліцу, бібліятэку і працоўны кабінет, а таксама пакоі сакратароў, Швейцарскі салон і Залу кансісторыя.

Падчас урачыстай інаўгурацыі, якая пройдзе ў Кастэль-Гандольфа праз тыдзень, адбудзецца канцэрт кітайскай народнай музыкі пад назвай “Прыгажосць, якая аб’ядноўвае”.








All the contents on this site are copyrighted ©.