2016-10-16 11:50:00

Святы Айцец кананізаваў семярых благаслаўлёных


Каталіцкі Касцёл мае семярых новых святых. 16 кастрычніка 2016 г. папа Францішак кананізаваў айца Саламона Леклерка з кангрэгацыі Братоў хрысціянскіх школ, мучаніка антыкаталіцкага пераследу эпохі Французскай рэвалюцыі; Хасэ Санчэса дэль Рыа, мексіканскага пакутніка з часоў рэлігійных пераследаванняў; Мануэля Гансалеса Гарсію, заснавальніка Эўхарыстычнага саюзу ўзнагароджання і Кангрэгацыі Эўхарыстычных Місіянерак з Назарэту; кс. Людавіка Павоні, заснавальніка кангрэгацыі Сыноў Марыі Беззаганна Зачатай; кс. Альфонса Марыю Фуска, заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр св. Яна Хрысціцеля; Хасэ Габрыэля дэль Расарыя Брачэра, аргентынскага святара, місіянера і сябра бедных, які памёр у 1914 г.; сястру Элізабэту ад Найсвяцейшай Тройцы з Ордэну Кармэлітанак Босых. Урачыстая св. Імша адбылася на галоўнай ватыканскай плошчы ў прысутнасці вялікай колькасці вернікаў, касцёльных іерархаў, прадстаўнікоў грамадскага і палітычнага жыцця. Сярод іх быў Прэзідэнт Аргентыны Маўрысіа Макры.

У сваёй гаміліі Папа заўважыў, што біблійныя тэксты, якія прагучалі падчас Літургіі Слова, уводзяць у тэму малітвы, якая з’яўляецца выклікам для ўсіх нас “сабраных тут на кананізацыі новых святых”. “Яны дасягнулі сваёй мэты, мелі шчодрае і адданае сэрца дзякуючы малітве: маліліся з усіх сіл, змагаліся і перамаглі”, - сказаў Святы Айцец.

Францішак заклікаў маліцца так, як маліўся Майсей, які быў не толькі чалавекам Божым, але і чалавекам малітвы.  “Мы бачым яго сёння ў эпізодзе бітвы з Амалекам, калі стаіць на ​​скале з узнятымі рукамі.  Але  з часам, рукі ацяжэлі з-за стамлення, ападаюць, і ў такіх хвілінах народ зазнаваў паразу. Тады Аарон і Хур пасадзілі Майсея на камень і падрымлівалі яго узнесеныя рукі аж да канчатковай перамогі”, - нагадаў Святы Айцец.

Паводле Папы гэта стыль духоўнага жыцця, якога Касцёл жадае ад нас : не, каб выйгрываць вайну, але, каб перамагаў мір! “У падзеі Майсея знаходзіцца важнае пасланне, што высілак малітвы падтрабуе падтрымкі адно аднаго, каб Пан давёў сваю працу да канца”, - сказаў Францішак.

Святы Айцец нагадаў пасланне Паўла да Цімафея, у якім Апостал Народаў заклікае свайго вучня, каб “трываў моцна” у тым, чаму навучыўся і ў што верыць. Паводле Францішка Цімафей не мог зрабіць гэта сам, бо немагчыма выйграць "бітву" без малітвы. Гэта не спарадычная малітва, але такая, якой навучае Езус у сённяшнім Евангеллі: “заўсёды маліцца і не падаць духам” (Лк 18,1). Гэта хрысціянскі спосаб дзеяння: трываць моцна ў малітве, каб цьвёрда стаяць у веры і сведчанні. Папа падкрэсліў, што ў гэтым мы не самі, бо з’яўляемся часткай Цела, якім ёсць Касцёл. “Толькі ў Касцёле і праз малітву Касцёла мы можам ўстойліва трымацца ў веры і сведчанні”, - перакананы Францішак.

Папа нагадаў аб’яцанне Езуса: “ ці ж Бог не абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго дзень і ноч ?” (Лк 18,7). Вось таямніца малітвы: прасіць, не стамляцца, а калі ты змучыўся, прасі дапамогі, каб трымаць рукі ўгару. Гэта малітва, якую аб'явіў нам  Езус і даў нам у Духу Святым. “Малітва гэта не ўцёк  ў ідэальны свет, не ўцёк ў ілжывы эгаістычны спакой. Наадварот, малітва, гэта змаганне, дазвол, каб і Дух Святы маліўся ў нас. А Дух Святы вучыць нас маліцца, Ён робіць тое, што мы молімся як дзеці”, - сказаў Францішак.

“Святыя - гэта людзі, якія глыбока ўваходзілі ў таямніцу малітвы. Мужчыны і жанчыны, якія змагаліся абапіраючыся на малітву, дазвалялі, каб маліўся і змагаўся ў іх Дух Святы.  Змагаліся аж да канца з усіх сваіх сілаў, і яны перамагалі, але не самі: Пан перамагаў ў іх і разам з імі. Таксама гэтыя сямёра сведкаў, якія сёння былі кананізаваныя, вялі добрую барацьбу веры і любові з малітвай.  Няхай за іх прыкладам і заступніцтвам, Бог дасць таксама і нам  быць людзьмі малітвы”, - сказаў Папа. Ён заклікаў вернікаў маліцца, удзень і ўноч, дазволілі Сьвятому Духу маліцца ў іх і каб яны маліліся падтрымліваючы адзін аднаго, пакуль не пераможа Божая Міласэрнасць.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.