2016-10-18 13:31:00

У Ватыкане назвалі лаўрэатаў “Прэміі Ратцынгера”


Лаўрэатамі сёлетняй “Прэміі Ратцынгера” сталі кс. Інас Біфі з Італіі і Іяаніс Курэмпелес з Грэцыі. Уручэнне ўзнагароды, якую называюць таксама “Нобелеўскай прэміяй па тэалогіі”, адбудзецца 26 лістапада 2016 г. у Ватыкане. 

Кс. прэлат Інас Біфі з’яўляецца сусветна вядомым тэолагам і літургістам, членам Папскай акадэміі св. Тамаша Аквінскага, аўтарам шматлікіх кніг. Іяаніс Курэмпелес, праваслаўны, выкладае на факультэце тэалогіі Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках.

“Прэмію Ратцынгера” ў 50 тыс. еўра прызнае з 2011 г. “Ватыканскі фонд Ёзафа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI”, заснавальнікам якога з’яўляецца сам Пантыфік на пенсіі. Фонд ставіць перад сабой навуковыя мэты па папулярызацыі тэалогіі, з асаблівым акцэнтам на Святое Пісанне, пастрыстыку і фундаментальную тэалогію.








All the contents on this site are copyrighted ©.