Перад малітвай “Анёл Панскі” 30 кастрычніка 2016 г. Францішак выказаў сваю салідарнасць з жыхарамі цэнтральнай Італіі, якія пацярпелі ад сённяшняга землятрусу.
“Таксама сёння раніцай было моцнае страсенне. Я малюся за параненых і за сем'і, якім быў нанесены сур'ёзны ўрон, а таксама за тых, хто ўдзельнічае ў выратаванні і дапамозе. Няхай Уваскрослы Пан дасць ім сілу, а Божая Маці іх ахоўвае”, - сказаў Пантыфік.
Землятрус магнітудай 6,5 балаў па шкале Рыхтэра адбыўся сёння раніцай. Разбурыліся разам з іншымі аб’ектамі, таксама старажытная катэдра і базыліка св. Бэнэдыкта ў Нурсіі. Землятрус быў адчувальны і ў Рыме, дзе закрылі базыліку св. Паўла за Мурамі, таму што адпалі там кавалкі карніза пад столлю храма. Заўважана таксама расколіну ў падмурку адной з калон. Базыліка замкнута для вернікаў і турыстаў.
Ян Мойсік
All the contents on this site are copyrighted ©. |