2016-11-06 11:56:00

Біскуп Дзям’янка: жыццё і свабода чалавека – галоўнае


Вынікі Трэцяй сусветнай Сустрэчы народных рухаў былі прадстаўлены Францішку. Міжнародны форум завяршыўся напярэданні аўдыенцыяй у Ватыкане. А ўдзел Пантыфіка кажа не толькі аб прадстаўнічасці мерапрыемства, але і аб яго значнасці, падзяліўся Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, які браў у ім удзел. “Тэмы, узнятыя на гэтым форуме, датычылі адказнасці за зямлю, прыродныя рэсурсы, жыццё чалавека, яго свабоду. Пытанні, што ўздымалі прадстаўнікі розных кантынентаў, гэта свабода сумлення, веравызнання, захавання народных звычаяў, а таксама адказнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і справядлівы падзел прыродных багаццяў”, - пералічыў беларускі іерарх.

У сустрэчы прынялі ўдзел каля 170 чалавек з 65 краін. Асаблівае месца займалі дыскусіі прадстаўнікоў Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі, бо вышэйпералічаныя пытанні, а дадаткова да іх і праблема існаваяння мафіёзных стрктур, вельмі актуальныя і нават балючыя для гэтых рыгіёнаў. 

Тэмы, якія ўздымаліся на форуме Біскуп Пінскі суаднёс і з беларускай рэальнасцю. “Будучы на сустрэчы я падумаў, што наша зямля, наша краіна ў мінулым таксама перажывала войны. Вялікая тэхнагенная катастрова – аварыя на Чарнобыльскай АЭС, з якой была звязана маштабная праграма перасялення з забруджаных тэрыторый. І тут прыходзяць думкі пра адказнасць за чалавечае жыццё ад зачацця да натуральнай смерці, а таксама пра патрэбу асцярожнага, узважанага падыходу да новых тэхналогій, якія ў многім аблягчаюць жыццё, але, пры неадказным падыходзе, могуць прывесці да рознага роду трагедый”, - распавёў у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё біскуп Антоні Дзям’янка.

Чырвонай ніткай праз ватыканскі форум прайшла думка аб тым, што ў жыцці кожнага чалавека на планеце павінны быць тры рэчы: праца, жыллё, зямля. Ён і задумваўся як разважанне над гэтым патрабаваннем і над пытаннем, якімі інструментамі – духоўнымі, палітычнымі, грамадскімі – дасягнуць гэтай мэты.








All the contents on this site are copyrighted ©.