2016-11-16 10:39:00

Пантыфік адправіў пажарных і рэстаўратараў у зону землятрусу


Папа скіраваў каманду ватыканскіх пажарных і рэстаўратараў у раёны, пацярпелыя ад землятрусу. У італьянскую Норчу адправіліся пяць чалавек, на чале з інжынерам Паола Дэ Анджэліс. Яны далучыліся да пажарнай брыгады, якая ад самага пачатку дапамагае пры ратаванні мастацкіх твораў унутры разбураных храмаў і суправаджае людзей, якія жадаюць забраць асабістыя рэчы з пашкоджаных дамоў. Арцыбіскуп Спалета-Норчы Рэната Бакарда падзякаваў Пантыфіку за яго ўвагу да праблем мясцовага насельніцтва. 

4 кастрычніка Пантыфік асабіста наведаў мясцовасці ў рэгіёне Лацыа, пацярпелыя ад землятрусу, які застаў людзей ноччу, 24 жніўня 2016 г. 2 лістапада 2016 г., пасля другой хвалі землятрусу, ён патэлефанаваў арцыбіскупу Спалета-Норчы, каб выказаць сваю блізкасць жыхарам рэгіёна. 

Падземныя штуршкі ў цэнтральнай частцы Італіі адчуваюцца дагэтуль. У выніку землятрусаў 24 жніўня і 26 і 30 кастрычніка 2016 г. загінулі каля 300 чалавек, 40 тыс. засталіся без даху над галавой, разбураны дамы, аб’екты культурна-рэлігійнай спадчыны. 








All the contents on this site are copyrighted ©.