2016-11-19 13:39:00

Пантыфік і новыя кардыналы наведалі Бэнэдыкта XVI


Францішак разам з новымі кардыналамі наведалі Бэнэдыкта XVI. Пасля заканчэння кансісторыя ў базыліцы св. Пятра яны на двух мікрааўтобусах накіраваліся ў рэзідэнцыю Папы на пенсіі, былы кляштар “Mater Ecclesiae” у Ватыканскіх садах, паведамілі 19 лістапада 2016 г. у Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

Бэнэдыкт XVI прымаў удзел у двух папярэдніх кансісторыях, якія праводзіў папа Францішак. Сам Пантыфік на пенсіі склікаў кансісторыі па ўзвядзенні ў кардынальскую годнасць пяць разоў. 








All the contents on this site are copyrighted ©.