2016-11-28 12:57:00

Святы Айцец пра прыярытэты для навуковай супольнасці


“Ніколі раней не было такой відавочнай патрэбы ў місіі навукі для служэння новай глабальнай экалагічнай раўнавазе”, - заявіў Францішак, сустракаючыся 28 лістапада 2016 г. з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай акадэміі навук. Ён з задавальненнам адзначыў “аднаўленне партнёрскіх адносін паміж навуковымі і хрысціянскімі супольнасцямі” ў гэтым напрамку. Для рэалізацыі ўзгаданай мэты патрэбна прасоўванне цэласнага чалавечага развіцця, міру, справядлівасці, годнасці і свабоды чалавека. 

Пантыфік з жалем адзначыў, што цэлыя пакаленні выраслі, успрымаючы сябе як уладальнікаў і гаспадароў прыроды, упаўнаважаных да яе рабавання. На самой справе, члавек, гэта супрацоўнік у абароне і развіцці жыцця і біяразнастайнасці планеты. Таму патрэбна пераадоленне сучаснай амаральнай сістэмы, якая вырабляе пакуты, няроўнасць і сацыяльнае адчужэнне.

Вада, аднаўляльныя віды энергіі і харчовая бяспека – гэта прыярытэтныя тэмы, які павінны сёння ў першую чаргу цікавіць міжнародную навуковую супольнасць. Ёсць неабходнасць у супрацоўніцтве для стварэння нарматыўнай сістэмы, якая вызначае межы і забяспечвае абарону экасістэм перад новымі формамі ўлады і тэхніка-эканамічнымі мадэлямі, што прыносяць незваротную шкоду не толькі навакольнаму асяроддзю, але і грамадству, дэмакратыі, справядлівасці і свабодзе, сказаў Папа.

Нягледзячы на шматлікія цяжкасці, не можна губляць надзеі, трэба выкарыстаць усе магчымасці, якія Бог дорыць нам для абароны і захавання нашага агульнага дома, перакананы Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.