2016-12-01 10:39:00

Дзяржсакратар ЗША наведае Ватыкан


Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі наведае Ватыкан. Яго прыме на аўдыенцыі папа Францішак. “Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры 2-3 снежня 2016 г. будзе знаходзіцца ў Рыме і Ватыкане, з мэтай правядзення двухбаковых сустрэч і ўдзелу ў Рымскім міжземнаморскім дыялогу”, - паведаміў у Вашынгтоне прадстаўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства Джон Кірбі.

Падчас сустрэчы з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША абмяркуе непасрэдна ўкраінскае пытанне. Размова пойдзе, у тым ліку аб “гуманітарным крызісе ў Сірыі, насіллі ва Украіне і бягучым дыялогу ў Венесуэле”, адзначыў спікер Дзяржаўнага дэпартамента. 

Акрамя таго, падчас сустрэч у Ватыкане ўвага будзе звяртацца на драматычнае становішча вымушаных мігрантаў, змены клімату, пераслед рэлігійных і этнічных меншасцяў у раёнах канфліктаў і садзейнічанне мірнаму вырашэнню канфліктаў ва ўсім свеце, паведаміў Кірбі.








All the contents on this site are copyrighted ©.