2016-12-04 12:07:00

Міграцыйны крызіс: Папа прыме 80 еўрапейскіх мэраў


Восемдзесят мэраў еўрапейскіх гарадоў збяруцца 9-10 снежня 2016 г. у Ватыкане на сустрэчу, прысвечаную праблемам бежанцаў і мігрантаў. Форум арганізаваны Папскай акадэміяй навук пройдзе на тэму: “Еўропа: бежанцы – нашы браты”.

“Гэты саміт быў скліканы, каб прыцягнуць міжнародную ўвагу да пагрозы сусветнай стабільнасці, якую ўяўляе павелічэнне колькасці бежанцаў на нашай планеце, якая на цяперашні час пераўзыходзіць 125 млн.”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

У першы дзень сустрэчы яе ўдзельнікі будуць прыняты на аўдыенцыі папам Францішкам. У выніку форума плануецца вызначыць напрамкі дзейнасці еўрапейскіх гарадскіх адміністрацый для належнага прыняцця людзей, якія ратуюцца ад войнаў, насілля і беднасці. 








All the contents on this site are copyrighted ©.