2016-12-06 16:50:00

Арганізатары Сусветных дзён моладзі з візітам у Панаме


У Панаме з 5 снежня 2016 г. знаходзяцца ватыканскія арганізатары Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у гэтай цэнтральна-амерыканскай краіне ў 2019 г. Кардынала Кэвіна Фарэла, прэфекта Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця суправаджаюць: кс. Жоао Шагас, які адказвае за пытанні моладзі, і Марчэла Бэдэскі, кіраўнік Фонду св. Яна Паўла II.

Мэтай візіту з’яўляецца пазнанне прымаючай краіны, яе сацыяльнай рэальнасці і Касцёла, сустрэчы з мясцовым аргкамітэтам ў Панамскай архідыяцэзіі, а таксама азнаямленне з магчымымі месцамі правядзення цэнтральных падзей Сусветных дзён. 

6 снежня 2016 г. кардынал Фарэл сустрэнецца з маладымі людзьмі ў адной са сталічных парафій, а 8 снежня ў Ла Чорэра, сталіцы правінцыі Заходняя Панама.








All the contents on this site are copyrighted ©.