2016-12-13 11:36:00

Францішак напісаў ліст да Прэзідэнта Сірыі


Францішак звярнуўся да Прэзідэнта Сірыі і міжнароднай супольнасці з заклікам, пакласці канец вайне ў гэтай краіне. Ліст Святога Айца перадаў Апостальскі нунцый у Дамаску, кардынал Марыё Дзэнары.

“Уключаючы арцыбіскупа Марыё Дзэнары ў Калегію кардыналаў, Святы Айцец хацеў засведчыць адмысловы знак любові да дарагога сірыйскага народа, які за апошнія гады дасведчыў столькі пакут”, - гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Святога Пасаду. У лісце Францішак яшчэ раз звярнуўся да Прэзідэнта Башара аль-Асада і міжнароднай супольнасці, “спыніць насілле і мірна ўрэгуляваць канфлікт, асуджаючы ўсе формы экстрэмізму і тэрарызму з любога боку, і заклікаючы Прэзідэнта забяспечыць поўнае захаванне нормаў міжнароднага права ў адносінах да абароны грамадзянскіх асоб і доступу да гуманітарнай дапамогі”.

Як паведаміла сірыйскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва “SANA”, пасля азнаямлення са зместам паслання, Башар аль-Асад сказаў кардыналу Дзэнары, што сірыйскія ўлады маюць намер аднавіць “бяспеку і стабільнасць” у краіне. Акрамя таго, ён заявіў, што будзе прымаць усе меры для садзейнічання прымірэнню, “якое з’яўляецца ідэальным спосабам для дасягнення гэтай мэты”.








All the contents on this site are copyrighted ©.