2016-12-17 09:33:00

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Папу з 80-годдзем


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Святога Айца з 80-годдзем. 

“Вы падаяце нам прыклад сапраўднай веры і актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Жыхары нашай краіны вельмі ўдзячны Вам за дзейнасць па захаванні і падтрымцы хрысціянскіх каштоўнасцей, шчыры клопат аб міры ва ўсім свеце і надзённых праблемах чалавецтва", - гаворыцца ў тэксце віншавання, які быў размешчаны на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што намаганні Папы па ўмацаванні маральных асноў сучаснага грамадства праз развіццё супрацоўніцтва розных канфесій, захаванне традыцыйных інстытутаў сям'і выклікаюць павагу і ўдзячнасць вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.